І будзе там гасьцінец і шлях, і назавуць яго шляхам сьвятым, і ня будзе хадзіць па ім нячысты, і будзе ён толькі для іх, і неразумны не заблукае, калі пойдзе шляхам [гэтым].
ДРУГІ ЗАКОН 19:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і падрыхтуй шлях, і падзялі на тры [часткі] абшар зямлі тваёй, якую дае табе ў спадчыну ГОСПАД, Бог твой, і кожны забойца знойдзе там прыбежышча. Біблія (пераклад В. Сёмухі) пракладзі сабе дарогу і падзялі на тры часткі ўсю замлю тваю, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў дзялянку; яны будуць служыць сховішчам кожнаму забойцу. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і прыгатуй дарогу старанна; і падзялі на тры роўныя часткі ўсю зямлю сваю, каб хтосьці з блізкіх, які стаў выгнаннікам праз забойства, меў куды адысці. |
І будзе там гасьцінец і шлях, і назавуць яго шляхам сьвятым, і ня будзе хадзіць па ім нячысты, і будзе ён толькі для іх, і неразумны не заблукае, калі пойдзе шляхам [гэтым].
І скажуць: «Прастуйце, прастуйце [дарогу], рыхтуйце шлях, прыбярыце перашкоды са шляху народу Майго».
Праходзьце, праходзьце праз браму! Рыхтуйце шлях народу! Прастуйце, прастуйце гасьцінец, прыбярыце камяні! Падыміце сьцяг для народаў!
тады выдзелі сабе тры гарады з усёй зямлі, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой, на ўласнасьць,
А гэта слова адносна забойцы, які ўцячэ туды і будзе жыць. Калі ён забіў бліжняга свайго ненаўмысна і ня меў нянавісьці да яго ані ўчора, ані пазаўчора,
Калі ўвойдзеш у зямлю, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой, у спадчыну, і ты авалодаеш ёю, і абжывешся ў ёй,
З прычыны словаў вашых разгневаўся ГОСПАД на мяне і прысягнуў, што я не перайду Ярдан і не ўвайду ў зямлю добрую, якую дае табе ў спадчыну ГОСПАД, Бог твой.
і сьцежкі простыя рабіце нагамі вашымі, каб кульгавае нікуды ня збочыла, а лепш было аздароўленае.