ДЗЕІ 4:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бачачы ж аздароўленага чалавека, які стаяў з імі, не маглі нічога запярэчыць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) але бачачы ацаленага чалавека, які стаяў зь імі, нічога сказаць не маглі насуперак. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але, бачачы стаяўшага з імі чалавека, які быў аздароўлены, нічога не маглі запярэчыць. |
няхай будзе вядома ўсім вам і ўсяму народу Ізраіля, што ў імя Ісуса Хрыста з Назарэту, Якога вы ўкрыжавалі, Якога Бог уваскрасіў з мёртвых, праз Яго ён стаіць перад вамі здаровы.
А ўбачыўшы адвагу Пятра і Яна і спасьцярогшы, што яны людзі някніжныя і простыя, зьдзіўляліся; пазналі ж іх, што яны былі з Ісусам.
кажучы: «Што мы зробім з гэтымі людзьмі? Бо, праўда, вялікі знак, які стаўся праз іх, яўны для ўсіх, хто жыве ў Ерусаліме, і мы ня можам адмовіць гэта.
Яны ж, пагражаючы, вызвалілі іх, не знаходзячы, як пакараць іх, дзеля народу, бо ўсе славілі Бога за тое, што сталася.