ДЗЕІ 22:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Пачуўшы ж гэта, сотнік, пайшоўшы, паведаміў тысячніку, кажучы: «Глядзі, што ты маеш рабіць. Бо гэты чалавек — Рымлянін». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пачуўшы гэта, сотнік падышоў і данёс тысячніку, кажучы: глядзі, што ты хочаш рабіць? гэты чалавек - рымскі грамадзянін. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пачуўшы гэта, сотнік пайшоў да трыбуна і паведаміў яму, кажучы: «Глядзі, што ты думаеш рабіць? Гэты ж чалавек – рымлянін». |
А калі расьцягнулі яго рамянямі, сказаў Павал да сотніка, які стаяў: «Ці ж можна вам тартураваць Рымскага чалавека, і без суду?»
Падыйшоўшы, тысячнік сказаў яму: «Скажы мне, ці ты Рымлянін?» А ён прамовіў: «Так».
Дык адразу адступіліся ад яго тыя, што меліся тартураваць яго. І тысячнік спалохаўся, даведаўшыся, што ён Рымлянін і што яны былі зьвязаўшы яго.
Мужа гэтага, якога Юдэі схапілі і меліся забіць, я, стаўшы з войскам, вырваў, даведаўшыся, што ён — Рымлянін.