А чацьвёртае валадарства будзе моцнае, як жалеза; бо як жалеза ломіць і крышыць усё, і як жалеза таўчэ ўсё, так яно зломіць і скрышыць [усё].
ДАНІІЛА 2:41 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А тое, што ты бачыў стопы і пальцы часткова з гліны ганчарнай, а часткова з жалеза, [значыць, што] валадарства будзе падзеленае, і будзе ў ім нешта з моцнасьці жалеза, бо ты бачыў жалеза, зьмяшанае з глейкаю глінай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А што ты бачыў ногі і пальцы на нагах часткова з гліны ганчарнай, а часткова з жалеза, то будзе падзеленае царства, і ў ім застанецца крыху жалезнае моцы, бо ты бачыў жалеза, зьмяшанае з ганчарнаю глінаю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Затым тое, што ты ўбачыў ногі і пальцы, часткова зробленыя з гліны і часткова — з жалеза, значыць, што царства будзе падзелена; і будзе ў яго трываласць жалеза паводле таго, што ўбачыў ты жалеза, змяшанае з глінай. |
А чацьвёртае валадарства будзе моцнае, як жалеза; бо як жалеза ломіць і крышыць усё, і як жалеза таўчэ ўсё, так яно зломіць і скрышыць [усё].
І як пальцы ног часткова з жалеза, а часткова з гліны, так валадарства будзе часткова моцнае, а часткова крохкае.
А дзесяць рагоў [значаць], што з гэтага валадарства паўстане дзесяць валадароў, а пасьля іх паўстане адзін, і ён будзе адрозьнівацца ад іншых, і ён скіне трох валадароў.
Пасля гэтага я бачыў у відзежах начных, і вось зьвер чацьвёрты, жахлівы і жудасны, і дужы надзвычайна; і ў яго зубы вялікія жалезныя; ён жэр і трушчыў, а рэшту таптаў нагамі сваімі. І ён адрозьніваўся ад усіх зьвяроў, якія былі перад ім, і дзесяць рагоў у яго.
І зьявіўся другі знак у небе: і вось, цмок вялікі, чырвоны, які меў сем галоваў і дзесяць рагоў, і на галовах ягоных — сем дыядэмаў,
І стаў я на пяску марскім; і ўбачыў зьвера, які выходзіў з мора, які меў сем галоваў і дзесяць рагоў; і на рагах ягоных — дзесяць дыядэмаў, і на галовах ягоных — імя блюзьнерскае.
І дзесяць рагоў, якія ты бачыў, ёсьць дзесяць валадароў, якія яшчэ не атрымалі валадарства, але атрымаюць уладу, як валадары, на адну гадзіну разам са зьверам.