ДАНІІЛА 2:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады Данііл зьвярнуўся з радаю і разумнасьцю да Арыёха, начальніка варты валадара, які выйшаў, каб забіваць мудрацоў Бабілонскіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады Данііл зьвярнуўся разважна і мудра да Арыоха, начальніка царскіх целаахоўцаў, які выйшаў забіваць Вавілонскіх мудрацоў, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Звярнуўся тады Даніэль з парадай і разважлівасцю да Арыёха, кіраўніка варты царскай, які выбраўся, каб загубіць мудрацоў бабілонскіх; |
А рэшту народу, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія здаліся яму, і рэшту народу, якая засталася, Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, выгнаў у Бабілон.
А ў пятым месяцы, у дзясяты [дзень] месяца, а [быў] гэта дзевятнаццаты год Навухаданосара, валадара Бабілонскага, увайшоў у Ерусалім Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, які стаяў перад абліччам валадара Бабілонскага.
І зруйнавала ўвесь мур вакол Ерусаліму войска Халдэйскае, якое [было] з начальнікам целаахоўнікаў.
Ён адказаў і сказаў Арыёху, гетману валадара: «Чаму такі жорсткі загад валадара?» Тады Арыёх паведаміў гэтую справу Даніілу.
Пасьля гэтага Данііл пайшоў да Арыёха, якога валадар прызначыў, каб ён выгубіў мудрацоў Бабілонскіх. Ён прыйшоў і сказаў яму гэтак: «Не забівай мудрацоў Бабілонскіх. Прывядзі мяне да валадара, і я патлумачу валадару значэнне [сну]».