Але бога цьвярдыняў на месцы ягоным ён будзе ўшаноўваць, і бога, якога ня ведалі бацькі ягоныя, ён будзе ўшаноўваць золатам і срэбрам, і дарагімі камянямі і каштоўнымі, і рэчамі найкаштоўнейшымі.
ДАНІІЛА 11:39 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён учыніць [вайну] з умацаванымі цьвярдынямі з [дапамогай] бога чужога. Тым, якія прызнаюць яго, ён памножыць славу, і дасьць панаваньне над шматлікімі, і падзеліць грунты як плату. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і зладзіць цьвярдыню з чужым богам: хто прызнае яго, тым пабольшыць пашану і дасьць уладу над многімі, і зямлю раздасьць, як узнагароду. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ды выступіць супраць умацаваных гарадоў з чужым богам; хто яго прызнае, славу таго памножыць і дасць ім уладу над многімі, і ва ўзнагароду будзе надзяляць зямлёй. |
Але бога цьвярдыняў на месцы ягоным ён будзе ўшаноўваць, і бога, якога ня ведалі бацькі ягоныя, ён будзе ўшаноўваць золатам і срэбрам, і дарагімі камянямі і каштоўнымі, і рэчамі найкаштоўнейшымі.
Але ў часе канца ўдарыць яго валадар з поўдня, і кінецца на яго валадар з поўначы з калясьніцамі і вершнікамі, і з караблямі шматлікімі, і ўвойдзе ў зямлю [поўдня], і залье [яе], і пяройдзе [яе].