I пакрыеш яго шчырым золатам; знутры і звонку пакрыеш яго; і зробіш наверсе наўкола вянок залаты.
ВЫХАД 37:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I пакрыў яго шчырым золатам, верх ягоны і сьценкі ягоныя наўкола, і рогі ягоныя, і зрабіў да яго вянок залаты наўкола. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і абклаў яго чыстым золатам, верх яго і бакі яго вакол і рогі яго, і зрабіў да яго залаты вянок вакол; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пакрыў яго найчысцейшым золатам з кратамі, і сценамі, і рагамі. Зрабіў на ім і залаты вянок кругом, |
I пакрыеш яго шчырым золатам; знутры і звонку пакрыеш яго; і зробіш наверсе наўкола вянок залаты.
I зрабіў ахвярнік каджэньня з дрэва акацыі; локаць — даўжыня яго, і локаць — шырыня яго, ён чатырохкутны; і два локці — вышыня ягоная; з яго выходзілі рогі ягоныя.
I два колцы залатыя зрабіў пад вянком ягоным на двух вуглах ягоных; з двух бакоў ягоных зрабіў месцы да насілаў, каб насіць яго на іх.