I возьмеш аднаго з бараноў, і ўскладуць Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву барана.
ВЫХАД 29:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I зарэжаш барана, і возьмеш кроў ягоную, і пакропіш на ахвярнік наўкола. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і закалі барана, і вазьмі крыві ягонай, і пакрапі на ахвярнік з усіх бакоў; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) калі заколеш яго, вазьмі крыху крыві яго і пакрапі кругом ахвярнік. |
I возьмеш аднаго з бараноў, і ўскладуць Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву барана.
I барана расьсячэш на кавалкі ягоныя, і вымыеш нутро ягонае і ногі ягоныя, і паложыш іх на [расьсечаныя] кавалкі ягоныя і на галаву ягоную.
Потым заб’е цяля перад ГОСПАДАМ, а сыны Аарона, сьвятары, ахвяруюць кроў і пакрапяць ёю кругом ахвярнік, які стаіць перад уваходам у Намёт Спатканьня;
і паложыць руку сваю на галаву ахвяры сваёй, якую заб’е перад уваходам у Намёт Спатканьня, а пасьля сьвятары, сыны Аарона, пакропяць ахвярнік крывёю яе наўкола.