I зробіш два колцы залатыя, і прымацуеш іх да двух канцоў нагрудніку на тым краі ягоным, які пры ўнутраным боку эфоду.
ВЫХАД 28:27 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I зробіш два колцы залатыя, і прымацуеш іх да двух нараменьнікаў эфоду зьнізу з пярэдняга боку ягонага, каля злучэньня ягонага, над пасам эфоду. Біблія (пераклад В. Сёмухі) таксама зрабі два колцы залатыя і прымацуй іх да двух нарамнікаў эфода зьнізу, зь відавога боку яго, каля злучэньня яго, над поясам эфода; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А таксама зрабі доўгія залатыя кольцы, якія трэба прымацаваць да дзвюх завязак эфода на знешнім баку яго ўнізе, адпаведна будове яго па-над поясам эфода. |
I зробіш два колцы залатыя, і прымацуеш іх да двух канцоў нагрудніку на тым краі ягоным, які пры ўнутраным боку эфоду.
I прымацуеш нагруднік з колцамі ягонымі колцамі ягонымі да колцаў эфоду шнурком з блакіту, каб ён быў над пасам эфоду, і каб не ссоваўся нагруднік з эфоду.
I пас эфоду, які [падпярэзвае] яго, мае быць аднолькавае з ім работы, з золата, блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону.