I зробіш пяцьдзясят пяцелек на краі аднаго палатна на канцы для сьпінаньня, і пяцьдзясят пяцелек на краі другога палатна для сьпінаньня з іншага боку.
ВЫХАД 26:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I злучыш пяць палотнаў асобна і шэсьць палотнаў асобна. I зложыш удвая шостае палатно з пярэдняга боку намёту. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І злучы пяць заслонаў асобна і шэсьць заслонаў асобна; і шостую заслону зрабі падвойную зь відавога боку скініі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Злучы пяць з іх асобна, а шэсць злучы асобна між сабою так, каб шостае пакрыцце зрабіць падвойным адносна шырыні даху. |
I зробіш пяцьдзясят пяцелек на краі аднаго палатна на канцы для сьпінаньня, і пяцьдзясят пяцелек на краі другога палатна для сьпінаньня з іншага боку.
Пяць палотнаў няхай будуць злучаныя адно з адным, і пяць палотнаў злучаныя адно з адным.
I зробіш палотны з казінае [поўсьці] для намёту Сялібы, адзінаццаць палотнаў зробіш іх.
Даўжыня аднаго палатна — трыццаць локцяў, а ў шырыню адно палатно — чатыры локці; мера адна для адзінаццаці палотнаў.