I зробіш пяцьдзясят пяцелек на краі аднаго палатна на канцы для сьпінаньня, і пяцьдзясят пяцелек на краі другога палатна для сьпінаньня з іншага боку.
ВЫХАД 26:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I зробіш пяцьдзясят гачыкаў мядзяных, і ўложыш гачыкі ў пяцелькі, і злучыш намёт, і будзе ён адным [цэлым]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) зрабі пяцьдзясят гачыкаў медных, і ўкладзі гачыкі ў петлі, і злучы заслону, каб яна складала адну. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зрабі пяцьдзесят медных аплікаў, якімі павінны злучацца петлі, каб з усяго атрымалася адзіная палатка. |
I зробіш пяцьдзясят пяцелек на краі аднаго палатна на канцы для сьпінаньня, і пяцьдзясят пяцелек на краі другога палатна для сьпінаньня з іншага боку.
А лішак, які застанецца ад палотнаў намёту, палова палатна, што засталася, няхай вісіць з задняга боку Сялібы.
Пяць палотнаў няхай будуць злучаныя адно з адным, і пяць палотнаў злучаныя адно з адным.
I зробіш пяцьдзясят гачыкаў залатых, і злучыш гачыкамі палотны адно з адным, і будзе Сяліба адным [цэлым].