І сказаў яму ГОСПАД: «Таму кожнаму, хто заб’е Каіна, сем разоў будзе адпомшчана». І пазначыў ГОСПАД Каіна знакам, каб не забіў яго кожны, хто сустрэне яго.
ВЫХАД 21:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі хто будзе біць слугу свайго альбо служку сваю кіем, і яны памруць пад рукою ягонай, няхай помстай адпомсьціцца яму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А калі хто ўдарыць раба свайго, альбо служанку сваю палкаю, і яны памруць пад рукой ягонай, дык ён павінен быць пакараны; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто ўдарыць нявольніка свайго або нявольніцу палкай, і памруць яны ад рук яго, той павінен быць пакараны. |
І сказаў яму ГОСПАД: «Таму кожнаму, хто заб’е Каіна, сем разоў будзе адпомшчана». І пазначыў ГОСПАД Каіна знакам, каб не забіў яго кожны, хто сустрэне яго.
Хто праліе кроў чалавека, таго кроў будзе праліта рукою чалавека, бо чалавек зроблены на вобраз Божы.
дык калі ён устане і будзе выходзіць навонкі з кійком сваім, той, хто ўдарыў, будзе без пакараньня, толькі няхай аддасьць [яму] за перапынак [у працы] і, лечачы, няхай вылечыць яго.
Але калі яны дзень або два дні застануцца [жыць], ён ня мае быць помшчаны, бо гэта срэбра ягонае.
Бо [начальнік — гэта] Божы служыцель табе на дабро. А калі робіш злое, бойся, бо ён не дарэмна носіць меч, бо ён — Божы служыцель, мсьціўца на гнеў таму, хто робіць злое.
Няхай не шкадуе яго вока тваё, але душу за душу, вока за вока, зуб за зуб, руку за руку, нагу за нагу [запатрабуеш].