Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫХАД 12:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

I будзеце захоўваць слова гэтае, як пастанову для сябе і для сыноў вашых на вякі.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Трымайцеся гэтага, як закону сабе і сынам вашым вечна.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Захавайце слова гэтае праўдзівае ў сябе і ў дзяцей сваіх навек.

Глядзіце раздзел



ВЫХАД 12:24
6 Крыжаваныя спасылкі  

I будзе дзень гэты для вас на ўспамін, і будзеце сьвяткаваць яго як сьвята для ГОСПАДА ў пакаленьнях вашых; як пастанову вечную будзеце сьвяткаваць яго.


I захоўвайце [Сьвята] Праснакоў, бо ў гэты дзень Я вывеў войска вашае з зямлі Эгіпецкай; і захоўвайце гэты дзень у пакаленьнях вашых як пастанову вечную.


I станецца, што, калі вы ўвойдзеце ў зямлю, якую дасьць вам ГОСПАД, як Ён казаў, вы будзеце захоўваць служэньне гэтае.


I будзеш захоўваць пастанову гэтую ў вызначаны час з году ў год.


I будзе, калі ўвядзе вас ГОСПАД у зямлю Хананейца, і Хета, і Амарэя, і Хівея, і Евусэя, пра якую Ён прысягаў бацькам тваім, што дасьць табе зямлю, якая цячэ малаком і мёдам, захоўвай служэньне гэтае ў месяцы гэтым.