«Гаварыў гэты чалавек, пан зямлі той, з намі сувора, і меў нас за шпегаў у зямлі той.
БЫЦЦЁ 42:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I ўбачыў Язэп братоў сваіх, і пазнаў іх, і ўдаваў, што ён чужы ім, і размаўляў з імі сувора, і сказаў ім: «Адкуль вы прыйшлі?» I яны сказалі: «З зямлі Ханаан, каб купіць харчоў». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўбачыў Язэп братоў сваіх і пазнаў іх; але ўдаў, быццам ня ведае іх, і гаворыць зь імі сурова і сказаў ім: адкуль вы прыйшлі? Яны сказалі: зь зямлі Ханаанскай, купіць ежы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ён пазнаў іх і, як бы ў чужых, строга запытаўся ў іх: «Адкуль прыбылі вы?» Яны адказалі: «З зямлі Ханаан, каб купіць харчоў для пражыцця». |
«Гаварыў гэты чалавек, пан зямлі той, з намі сувора, і меў нас за шпегаў у зямлі той.
I селі яны перад ім, першародны паводле першароднасьці сваёй, і наймалодшы паводле маладосьці сваёй, і зьдзіўляліся мужы гэтыя, [гледзячы] адзін на аднаго.