БЫЦЦЁ 42:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Нас дванаццаць братоў, сыны бацькі нашага; аднаго няма, а малодшы сёньня з бацькам нашым у зямлі Ханаан”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) нас дванаццаць братоў, сыноў у бацькі нашага; аднаго ня стала, а меншы цяпер з бацькам нашым у зямлі Ханаанскай. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) нарадзіліся мы дванаццаць братоў у аднаго бацькі, аднаго ўжо няма, наймалодшы з бацькам нашым у зямлі Ханаан”. |
А яны сказалі: «Дванаццаць слугаў тваіх, браты [мы]. Мы — сыны аднаго чалавека ў зямлі Ханаан, і вось, наймалодшы сёньня з бацькам нашым, а аднаго няма».
I сказаў гэты чалавек, пан зямлі той: “З гэтага я даведаюся, што вы шчырыя: аднаго брата вашага пакіньце ў мяне, а вы вазьміце збожжа дзеля [заспакаеньня] голаду дамоў вашых і ідзіце.