Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 42:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

I прыйшлі яны да Якуба, бацькі свайго, у зямлю Ханаан, і распавялі яму ўсё, што здарылася з імі, кажучы:

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І прыйшлі да Якава, бацькі свайго, у зямлю Ханаанскую і расказалі яму ўсё, што здарылася зь імі, кажучы:

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І прыйшлі яны да Якуба, бацькі свайго, у зямлю Ханаан, і расказалі яму ўсё, што здарылася з імі, кажучы:

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 42:29
5 Крыжаваныя спасылкі  

I сказаў ён братам сваім: «Вярнулі срэбра маё, і вось, яно ў мяху маім». I ўстрывожылася сэрца іхняе, і яны задрыжэлі, кажучы адзін аднаму: «Што гэта зрабіў нам Бог?»


«Гаварыў гэты чалавек, пан зямлі той, з намі сувора, і меў нас за шпегаў у зямлі той.


I сталася, што мы ўзыйшлі да слугі твайго, бацькі майго, і пераказалі яму словы пана майго.


I ўзыйшлі яны з Эгіпту, і прыйшлі ў зямлю Ханаан да Якуба, бацькі свайго.


I паведамілі яму, кажучы: «Яшчэ жывы Язэп, і ён кіруе ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай». I не ўзварухнулася сэрца ягонае, бо ён не паверыў ім.