Эзаў узяў сабе жонак з дачок Ханаану: Аду, дачку Элёна Хета, і Агаліваму, дачку Аны, дачку Цывеона Хівея,
БЫЦЦЁ 36:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А вось сыны Цывеона: Ая і Ана. Гэта той Ана, які знайшоў гарачыя крыніцы ў пустыні, калі пасьвіў аслоў Цывеона, бацькі свайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гэтыя сыны Цывэона: Ая і Ана. Гэта той Ана, які знайшоў цёплыя воды ў пустыні, калі пасьвіў аслоў Цывэона, бацькі свайго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А вось сыны Цыбэона: Ая і Ана. Гэта той Ана, які знайшоў гарачую крыніцу ў пустыні, калі пасвіў аслоў Цыбэона, бацькі свайго. |
Эзаў узяў сабе жонак з дачок Ханаану: Аду, дачку Элёна Хета, і Агаліваму, дачку Аны, дачку Цывеона Хівея,
І зрабілі юнакі Абсалома Амнону так, як ім загадаў Абсалом. А ўсе сыны валадара ўскочылі, і сеў кожны на мула свайго, і ўцяклі.
І сутыкнуўся Абсалом са слугамі Давіда, а Абсалом ехаў на муле, і мул пабег пад вялікі і сукаваты дуб, і Абсалом учапіўся [валасамі] галавы сваёй за [галіны] дуба, і павіс між небам і зямлёй, а мул, які быў пад ім, пабег далей.
І пайшоў Цадок сьвятар, і Натан прарок, і Бэная, сын Егаяды, і Керэты, і Пэлеты, і пасадзілі Салямона на мула валадара Давіда, і завялі яго ў Гіхон.
і паслаў з ім Цадока сьвятара, і Натана прарока, і Бэнаю, сына Егаяды, і Керэтаў, і Пэлетаў. І яны пасадзілі Салямона на мула валадара,
А ячмень і салому для коней і дрыгантаў дастаўлялі на месца, якое было кожнаму прызначанае.
над валамі, якія пасьвяцца ў Шароне — Шытрай з Шарону; а над валамі ў далінах — Шафат, сын Адлая;
Захоўвай пастановы Мае. Жывёлы тваёй не лучы з жывёлай другой пароды; поля твайго не засявай двума гатункамі [насеньня]. Не апранай адзеньня з двух матэрыялаў.
І такая самая пляга як пляга гэтая будзе на каня, мула, вярблюда і асла, і на ўсякую жывёлу, якая будзе ў табарах гэтых.