І паклікаў валадар Гібэонцаў, і размаўляў з імі. А Гібэонцы не былі з сыноў Ізраіля, але з рэшты Амарэйцаў, і сыны Ізраіля запрысягліся [не забіваць] іх, але Саўл спрабаваў зьнішчыць іх з руплівасьці сваёй дзеля сыноў Ізраіля і Юды.
ІСУСА 9:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І заключыў Егошуа мір з імі, і заключыў з імі запавет, і абяцаў ім жыцьцё, а князі грамады пацьвердзілі гэта ім прысягаю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пастанавіў Ісус зь імі мір і паклаў зь імі ўмову пра тое, што ён захавае ім жыцьцё; і прысягнулі ім правадыры супольства. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І заключыў Ешуа мір з імі, і, увайшоўшы ў запавет, прырок ім жыццё; таксама кіраўнікі супольнасці пацвердзілі гэта ім прысягаю. |
І паклікаў валадар Гібэонцаў, і размаўляў з імі. А Гібэонцы не былі з сыноў Ізраіля, але з рэшты Амарэйцаў, і сыны Ізраіля запрысягліся [не забіваць] іх, але Саўл спрабаваў зьнішчыць іх з руплівасьці сваёй дзеля сыноў Ізраіля і Юды.
Адоніцэдэк, валадар Ерусаліму, пачуў, што Егошуа заняў Гай і аблажыў яго закляцьцем, і што зрабіў ён з Гаем і валадаром ягоным так, як зрабіў з Ерыхонам і валадаром ягоным, і што заключылі жыхары Гібэону мір з Ізраілем, і жылі пасярод іх,
«Прыйдзіце да мяне і дапамажыце мне, і паб’ем жыхароў Гібэону, бо яны заключылі мір з Егошуа і сынамі Ізраіля».
Ніводзін горад не заключыў міру з сынамі Ізраіля, апрача Хівеяў, жыхароў Гібэону. Усе [гарады] былі ваяваньнем здабытыя.
Праз тры дні пасьля заключэньня запавету [Ізраільцяне] пачулі, што яны жывуць у суседзтве і блізка іх.