І зьявіўся ГОСПАД Абраму, і сказаў: «Насеньню твайму Я дам гэтую зямлю». І ён збудаваў там ахвярнiк ГОСПАДУ, Які зьявіўся яму.
ІСУСА 22:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшлі яны ў ваколіцы Ярдану ў зямлі Ханаан, і пабудавалі каля Ярдану ахвярнік, вялікі з выгляду. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прыйшоўшы ў ваколіцы Ярдана, што ў зямлі Ханаанскай, сыны Рувімавыя і сыны Гадавыя і палавіна племя Манасіінага спарудзілі там каля Ярдана ахвярнік, ахвярнік вялікі з выгляду. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі прыбылі яны ў ваколіцы Ярдана ў зямлі Ханаан, пабудавалі каля Ярдана ахвярнік, вялікі з выгляду. |
І зьявіўся ГОСПАД Абраму, і сказаў: «Насеньню твайму Я дам гэтую зямлю». І ён збудаваў там ахвярнiк ГОСПАДУ, Які зьявіўся яму.
Адтуль перайшоў ён на гару на ўсход ад Бэтэлю і паставіў намёт свой, [маючы] Бэтэль на захадзе, а Гай на ўсходзе. І там збудаваў ахвярнiк ГОСПАДУ, і заклікаў імя ГОСПАДА.
I ўстаў Якуб рана раніцай, і ўзяў камень, які ён палажыў пад галаву сваю, і паставіў яго як слуп, і наліў алей на верх ягоны.
У той дзень будзе ахвярнік для ГОСПАДА пасярод зямлі Эгіпецкай, а слуп для [ўшанаваньня] ГОСПАДА — на мяжы ейнай.
І пачулі сыны Ізраіля, што сыны Рубэна, сыны Гада і палова калена Манасы пабудавалі ахвярнік каля Ярдану ў зямлі Ханаан на беразе сыноў Ізраіля.
І павярнуліся сыны Рубэна, сыны Гада і палова калена Манасы, і пакінулі сыноў Ізраіля ў Шыло, што ў зямлі Ханаан, каб ісьці ў зямлю Гілеад, у зямлю ўласнасьці сваёй, у якой пасяліліся паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА праз Майсея.