Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ІСУСА 10:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І пайшоў Егошуа з Гільгалу, і ўсе ваяры з ім, ваяры мужныя.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Ісус пайшоў з Галгала сам, і зь ім увесь народ, здольны ваяваць, і ўсе мужчыны адважныя.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І пайшоў Ешуа з Галгала, і ўсё войска ваяроў з ім, ваяры наймужнейшыя.

Глядзіце раздзел



ІСУСА 10:7
5 Крыжаваныя спасылкі  

«Не называйце змовай тое, што народ гэты заве змовай, і таго, чаго ён баіцца, ня бойцеся і не палохайцеся.


І Ён будзе сьвятыняй, камянём спатыкненьня і скалой спакусы для абодвух дамоў Ізраіля, пасткай і сілом для жыхароў Ерусаліму.


І жыхары Гібэону паслалі да Егошуа, які быў тады ў табары ў Гільгале, і прасілі яго: «Ня стрымлівай рукі тваёй, каб даць дапамогу слугам тваім! Пасьпяшайся хутка і абарані нас, прыйдзі з дапамогаю, бо зыйшліся супраць нас усе валадары Амарэйскія, якія жывуць у гарах».


І сказаў ГОСПАД Егошуа: «Ня бойся і не палохайся! Вазьмі з сабой усіх ваяроў, і ўстань, і ідзіна Гай. Вось Я аддаў у рукі твае валадара Гаю, і народ ягоны, і горад ягоны, і зямлю ягоную.


І ўстаў Егошуа і ўсе ваяры, каб ісьці на Гай. І выбраў Егошуа трыццаць тысячаў моц­ных ваяроў, і выправіў іх уначы,