ІСАІ 54:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я зраблю вокны твае з рубінаў, а брамы твае — з камянёў гранату, а ўсю агароджу тваю — з камянёў каштоўных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і зраблю вокны твае з рубінаў і браму тваю - з жамчужын, і ўсю агароджу тваю - з каштоўных камянёў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) зраблю ўмацаванні твае з рубінаў, а брамы твае — з каштоўных камянёў, а ўсю агароджу тваю — з самацветаў. |
Няшчасная, кіданая бурамі, без пацяшэньня! Вось, Я пакладу на малахіце камяні твае і падмуркі твае — на шафірах.
брамы гораду [названыя] паводле імёнаў каленаў Ізраіля. Тры брамы з боку паўночнага: адна брама Рубэна, адна брама Юды і адна брама Левія.
І збавіць іх ГОСПАД, Бог іхні, у той дзень, як авечак [збавіць] народ Свой; бо яны будуць як камяні [каштоўныя] ў дыядэме, якія зьзяюць у зямлі Ягонай.
І ён мае мур вялікі і высокі, і мае дванаццаць брамаў, і на брамах — дванаццаць анёлаў і напісаныя імёны дванаццаці каленаў сыноў Ізраіля: