ІСАІ 28:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ж ён, калі выраўняе аблічча ейнае, ня сее чарнуху і не рассыпае кмен? Ці ня сее ён пшаніцу і ячмень на выбраным месцы, і жыта ў межах яе? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Не; калі выраўняе паверхню яе, ён сее чарнушку, альбо рассыпае кмен, альбо раскідае пшаніцу радамі, і ячмень у пэўным месцы, і жыта побач зь ім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці ж, калі зраўняе яе паверхню, не сее чарнушку і не рассыпае кмен? Ці не сее пшаніцу і ячмень, а полбу — на ўзбоччы іх? |
І ты вазьмі сабе пшаніцы і ячменю, бобу і сачэвіцы, проса і чарнухі, і ўсё ўкладзі ў адзін посуд, і зрабі сабе з гэтага хлеб. Будзеш яго есьці столькі дзён, колькі будзеш ляжаць на баку тваім, трыста дзевяноста дзён будзеш есьці яго.
Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што даяцё дзесяціну з мяты, аніжу і кмену, і пакінулі найважнейшае ў Законе: суд, і міласэрнасьць, і веру; гэтае трэба было рабіць, і таго не пакідаць.