Калі б ГОСПАД Магуцьцяў не пакінуў нам рэшты, сталіся б мы як Садом, былі б падобныя да Гаморы.
ІСАІ 24:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо станецца пасярод зямлі, паміж народаў так, як пры абтрасаньні алівак, як пры зьбіраньні [рэштак], калі скончыўся збор вінаграду. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А пасярод зямлі, паміж народамі, будзе тое самае, што бывае пры абіваньні масьлін, пры абіраньні вінаграду, калі закончаны збор. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэтак станецца на сярэдзіне зямлі паміж народаў, як пры атрасанні аліўкі і як калі напрыканцы збору вінаграду абіраюць лозы. |
Калі б ГОСПАД Магуцьцяў не пакінуў нам рэшты, сталіся б мы як Садом, былі б падобныя да Гаморы.
І станецца ў той дзень, што слава Якуба зьменшыцца, а тлустасьць цела ягонага схуднее.
І станецца ў той дзень, што ГОСПАД вымалаціць каласы ад ракі [Эўфрат] аж да ручая Эгіпецкага, і вы, сыны Ізраіля, усе, што да аднаго, будзеце сабраныя.
І калі яшчэ застанецца на ёй дзясятая частка [людзей], і яна вернецца, і будзе зьнішчана. Але як тэрэбінт і як дуб, ад якога [застаецца] пень пасьля таго, як ён сьсечаны, так насеньне сьвятое — гэта пень іхні.
Тыя, што ўратуюцца ад мяча, вернуцца з зямлі Эгіпецкай у зямлю Юды ў малой лічбе, і даведаецца ўся рэшта Юды, якія прыйшлі ў зямлю Эгіпецкую, каб пасяліцца там, чыё слова зьдзейсьніцца, Маё ці іхняе.
І ўратуюцца тыя, што ўцяклі, і будуць на гарах як галубы з даліны, будуць стагнаць кожны дзеля беззаконьня свайго.
Калі будзеце жаць збожжа зямлі вашай, не выжынай аж да канца поля і не зьбірай каласоў, што засталіся.
Я зьбіраньнем зьбяру ўсяго цябе, Якубе, зграмаджэньнем зграмаджу рэшту Ізраіля, пастаўлю іх разам, як авечак у Боцры, як чараду пасярод пашы ейнай, і будзе гоман ад [мноства] людзей.
Гора мне! Я стаўся як недазьбіраная [садавіна] летняя, як рэшта ад збору вінаграду, няма гронкі на ежу, [няма] сьпелай фігі, якой жадае душа мая.
І калі б не былі скарочаныя тыя дні, не было б збаўленае ніводнае цела, але дзеля выбраных будуць скарочаныя тыя дні.
Ты маеш у Сардах некалькі імёнаў, якія не апаганілі адзеньня свайго, і яны будуць хадзіць са Мною ў белым, бо яны дастойныя.