Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




4 ЦАРСТВАЎ 9:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І ён прыйшоў, кі вось, ся­дзелі начальнікі войска. І ён сказаў: «Маю для цябе, князь, слова». І сказаў Егу: «Для каторага з нас?» А ён сказаў: «Для цябе, князь».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і прыйшоў. І вось сядзяць ваеначальнікі, і сказаў: у мяне слова да цябе, ваеначальніча. І сказаў Іуй: да каго з усіх нас? І сказаў ён: да цябе, ваеначальніча.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

і прыйшоў. А вось, сядзелі разам кіраўнікі войска, і ён сказаў: «Маю табе, кіраўнік, сказаць слова». І Егу сказаў: «Каму з усіх нас?» А ён сказаў: «Табе, о кіраўнік».

Глядзіце раздзел



4 ЦАРСТВАЎ 9:5
4 Крыжаваныя спасылкі  

І прыйдзеш туды, і ўбачыш Егу, сына Язафата, сына Німшы, і ўвойдзеш, і возьмеш яго спасярод братоў ягоных, і ўвядзеш яго ва ўнутранны пакой.


І пайшоў у Рамот Гілеадзкі той юнак, слуга прарока.


І ён устаў, і ўвайшоў у дом, і [юнак] выліў алей на галаву ягоную, і сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Я памазваю цябе на валадара для народу ГОСПАДА, для Ізраіля.


і, вярнуўшыся з Гільгалу, дзе былі ідалы, сказаў [валадару]: «Валадару, маю для цябе таемнае слова». Той загадаў маўчаць, і выйшлі ўсе, якія пры ім былі.