І валадар Ізраіля паслаў [людзей] у тое месца, пра якое сказаў яму чалавек Божы і перасьцерагаў яго, і ўсьцярог сябе так ня раз і ня два.
4 ЦАРСТВАЎ 6:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўстрывожылася сэрца валадара Сірыі дзеля гэтай справы. І склікаў ён слугаў сваіх, і сказаў ім: «Чаму вы не паведамляеце мне, хто [здраджвае] нас валадару Ізраіля?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўстрывожылася сэрца цара Сірыйскага з гэтай нагоды, і паклікаў ён рабоў сваіх і сказаў ім: скажэце мне, хто з вашых мае зносіны з царом Ізраільскім? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўстрывожылася сэрца цара Сірыі дзеля гэтай справы, і склікаў ён паслугачоў сваіх, і спытаўся ў іх: «Чаму вы не паказваеце мне, хто здраджвае мне перад царом Ізраэля?» |
І валадар Ізраіля паслаў [людзей] у тое месца, пра якое сказаў яму чалавек Божы і перасьцерагаў яго, і ўсьцярог сябе так ня раз і ня два.
І сказаў адзін са слугаў ягоных: «Ніхто, гаспадару мой, валадар, бо прарок Элісэй, які ў Ізраілі, паведамляе валадару Ізраіля словы, якія ты гаворыш у спальні сваёй».
што вы запрысягліся супраць мяне. Ніхто не паведаміў у вушы мае пра запавет сына майго з сынам Есэя. Ніхто з вас не спачуваў мне і не паведаміў у вушы мае, што сын мой узбудзіў слугу майго супраць мяне, каб ён зрабіў засаду на мяне як гэта [дзеецца] сёньня».
І падыйшла тая жанчына да Саўла, і ўбачыла, што ён надта перапалоханы, і сказала яму: «Вось, нявольніца твая паслухала голас твой і аддала душу сваю ў далоні твае, бо я паслухалася словаў тваіх, які ты гаварыў мне.