І пайшоў, і паслаў да Язафата, валадара Юды, кажучы: «Валадар Мааву збунтаваўся супраць мяне. Ці пойдзеш са мною ваяваць супраць Мааву?» Той сказаў: «Пайду. Як ты, так і я, як народ твой, так і народ мой, як коні твае, так і коні мае».
4 ЦАРСТВАЎ 3:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў: «Якім шляхам мы пойдзем?» А той сказаў: «Шляхам праз пустыню Эдом». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў: якою дарогаю ісьці нам? Ён сказаў: дарогаю пустыні Эдомскай. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І запытаўся: «Якой дарогай мы пойдзем?» А ён адказаў: «Праз Эдомскую пустыню». |
І пайшоў, і паслаў да Язафата, валадара Юды, кажучы: «Валадар Мааву збунтаваўся супраць мяне. Ці пойдзеш са мною ваяваць супраць Мааву?» Той сказаў: «Пайду. Як ты, так і я, як народ твой, так і народ мой, як коні твае, так і коні мае».
І вырушылі валадар Ізраіля, валадар Юды і валадар Эдому. І ішлі яны па шляху сем дзён, і не было вады для войска і жывёлы, якая ішла з імі.
І выйшлі яны ад гары Гор шляхам да Мора Чырвонага, каб абыйсьці зямлю Эдом. І ў часе дарогі душа народу страціла цярплівасьць.