А ўсе Мааўляне пачулі, што надыходзяць валадары, каб ваяваць супраць іх, і склікалі ўсіх, здольных насіць зброю, і сталі на мяжы.
4 ЦАРСТВАЎ 3:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўсталі рана раніцаю, і ўзыходзіла сонца над вадою, і ўбачылі Мааўляне здалёк ваду чырвоную, як кроў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Раніцай усталі яны завідна, і калі сонца зазьзяла над вадою, Маавіцянам здалёк здалася гэтая вада чырвонаю, як кроў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, вельмі рана ўстаўшы, яшчэ на ўзыходзе сонца, на ўзвышшы, убачылі маабцы насупраць ваду чырвоную, як кроў, |
А ўсе Мааўляне пачулі, што надыходзяць валадары, каб ваяваць супраць іх, і склікалі ўсіх, здольных насіць зброю, і сталі на мяжы.
І сказалі яны: «Гэта кроў! Рэжучыся, рэжуцца валадары, і пазабівалі адзін аднаго. І цяпер [хадзем] па здабычу, Мааўляне!»
Бо ў табары Сірыйскім даў Госпад чуць голас калясьніцаў, коней і войска вялікага, і сказалі яны адзін аднаму: «Вось, валадар Ізраіля наняў супраць нас валадароў Хетаў і валадароў Эгіпецкіх, каб ішлі супраць нас».