І адказаў валадар Ізраіля, і сказаў: «Скажыце: “Няхай ня хваліцца той, хто падпярэзваецца [мячом], так, як той, хто яго здымае”».
4 ЦАРСТВАЎ 3:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А ўсе Мааўляне пачулі, што надыходзяць валадары, каб ваяваць супраць іх, і склікалі ўсіх, здольных насіць зброю, і сталі на мяжы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі Маавіцяне пачулі, што ідуць цары ваяваць зь імі, тады сабраны былі ўсе, пачынаючы з таго, хто насіў пояс, і старэй, і сталі на мяжы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ўсе маабцы, даведаўшыся, што падыходзяць цары, каб ваяваць супраць іх, склікалі ўсіх, здатных насіць зброю, ды сталі на мяжы. |
І адказаў валадар Ізраіля, і сказаў: «Скажыце: “Няхай ня хваліцца той, хто падпярэзваецца [мячом], так, як той, хто яго здымае”».
І сталася раніцаю ў час складаньня ахвяры, вось, вада пацякла дарогаю Эдомскай, і напоўнілася зямля вадою.
І ўсталі рана раніцаю, і ўзыходзіла сонца над вадою, і ўбачылі Мааўляне здалёк ваду чырвоную, як кроў.
Дык станьце, падперазаўшы паясьніцу вашую праўдаю, і апрануўшы панцыр праведнасьці,