І прарок падняў парэшткі чалавека Божага, і ўсклаў іх на асла і прывёз яго назад у горад, і прыйшоў стары прарок, каб плакаць над ім і пахаваць яго.
4 ЦАРСТВАЎ 23:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў ён: «Пакіньце яго [ў супакоі]. Няхай ніхто не чапае костак ягоных». І косткі ягоныя пакінулі некранутымі разам з косткамі прарока, які прыйшоў з Самарыі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў ён: пакіньце яго ў спакоі, ніхто хай не чапае касьцей ягоных. І захавалі косьці яго і косьці прарока, які прыходзіў з Самарыі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык сказаў ён: «Пакіньце яго; хай ніхто не чапае касцей яго». І косці яго пакінулі некранутымі разам з касцямі прарока, які прыйшоў з Самарыі. |
І прарок падняў парэшткі чалавека Божага, і ўсклаў іх на асла і прывёз яго назад у горад, і прыйшоў стары прарок, каб плакаць над ім і пахаваць яго.
І калі пахаваў яго, сказаў сынам сваім, кажучы: «Калі я памру, пахавайце мяне ў магіле, у якой пахаваны чалавек Божы. Каля костак ягоных палажыце косткі мае.