І паслаў Хірам, валадар Тыру, пасланцоў да Давіда, і дрэва кедровае, і цесьляроў, і муляроў, каб пабудавалі дом Давіду.
4 ЦАРСТВАЎ 22:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) цесьлярам, будаўнікам, мулярам, і на куплю дрэва, чэсаных камянёў дзеля направы Дому [Божага]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) цесьлярам і каменярам, і мулярам сьцен, і на куплю драўніны і часанага каменю на папраўленьне дома; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) гэта значыць: цеслям, і тым, хто адбудоўвае парушанае, і мулярам, і каб купіць дрэва, і камяні з каменяломняў дзеля аднаўлення святыні. |
І паслаў Хірам, валадар Тыру, пасланцоў да Давіда, і дрэва кедровае, і цесьляроў, і муляроў, каб пабудавалі дом Давіду.
І аддавалі гэтае пералічанае срэбра загадчыкам работаў, якія наглядалі за працаю ў Доме ГОСПАДА. І яны выдавалі іх на цесьляроў і будаўнікоў, якія працавалі ў Доме ГОСПАДА,
І няхай дадуць яго ў рукі майстрам, якія нагладаюць за працамі ў Доме ГОСПАДА, а яны няхай дадуць яго работнікам, якія працуюць у Доме ГОСПАДА, дзеля направы пашкоджаньняў у Доме,
Але ня трэба патрабаваць ад іх адказу за срэбра, якое дадзенае ў рукі іхнія, бо яны працуюць сумленна».
І сказаў Давід, каб сабралі прыхадняў, якія былі ў зямлі Ізраіля, і паставіў каменяроў рабіць чэсаныя камяні на будоўлю Дому Божага.