І пайшлі сьвятар Хількія, і Ахікам, і Ахбор, і Шафан, і Асая да Хульды прарочыцы, жонкі Шальлюма, сына Тыквы, сына Хархаса, вартаўніка адзеньня. Яна жыла ў Ерусаліме, у новым горадзе, і гаварылі з ёй.
4 ЦАРСТВАЎ 22:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і загадаў валадар сьвятару Хількіі, і Ахікаму, сыну Шафана, і Ахбору, сыну Міхея, і Шафану пісару, і Асаі, слузе валадара, кажучы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) І загадаў цар Хэлкію святару, і Ахікаму, сыну Шафанаваму, і Ахбору, сыну Міхееваму, і Шафану пісцу, і Асанію, слузе царскаму, кажучы: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і загадаў святару Хэлькіі, і Ахікаму, сыну Сафана, і Абдону, сыну Міхі, і Сафану, пісару, і Асаю, слузе цара, кажучы: |
І пайшлі сьвятар Хількія, і Ахікам, і Ахбор, і Шафан, і Асая да Хульды прарочыцы, жонкі Шальлюма, сына Тыквы, сына Хархаса, вартаўніка адзеньня. Яна жыла ў Ерусаліме, у новым горадзе, і гаварылі з ёй.
І пайшоў пісар Шафан да валадара, і прынёс яму слова гэтае, і сказаў: «Слугі твае ўзялі срэбра, якое знаходзіцца ў Доме [Божым], і перадалі яго ў рукі загадчыкам працаў у Доме ГОСПАДА».
А над народам, што застаўся ў зямлі Юды, які пакінуў [там] Навухаданосар, валадар Бабілонскі, ён паставіў начальнікам Гедалію, сына Ахікама, сына Шафана.
Аднак рука Ахікама, сына Шафана, была з Ярэміем, каб ня быў ён аддадзены ў рукі народу, каб забілі яго.
і паслалі яны, і ўзялі Ярэмію з панадворку вартоўні, і далі яго Гедаліі, сыну Ахікама, сына Шафана, каб той адпусьціў яго дадому, і ён жыў сярод народу.