Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




4 ЦАРСТВАЎ 19:37 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сталася, калі ён пакланяўся ў доме Нісроха, бога свайго, Адрамэлех і Шарэцэр, сыны ягоныя, забілі яго мячом і ўцяклі ў зямлю Арарат. І заваладарыў замест яго Эсар-Хадон, сын ягоны.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І калі ён пакланяўся ў доме Нісроха, бога свайго, дык Адрамэлэх і Шарэцэр, сын ягоны, забілі яго мечам, а самыя ўцяклі ў зямлю Арарацкую. І зацараваў Асардан, сын Гоны, замест яго.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І, калі ён пакланяўся ў храме Нэсроха, бога свайго, Адрамэлех і Сарасар, сыны яго, забілі яго мечам, і ўцяклі ў зямлю армянаў. І замест яго стаў цараваць сын яго Асархадон.

Глядзіце раздзел



4 ЦАРСТВАЎ 19:37
15 Крыжаваныя спасылкі  

І спыніўся каўчэг у сёмы месяц, у сямнаццаты дзень месяца, на гарах Арарат.


а [жыхары] Аввы зрабілі Нібхаза і Тартака; Сэфарваімцы палілі ў агні дзяцей сваіх на [ўшанаваньне] Адрамэлеха і Анамэлеха, багоў Сэфарваіму.


І няхай не падманвае вас Эзэкія надзеяй на ГОСПАДА, кажучы: "Выратоўваючы, выратуе нас ГОСПАД і не ад­дасьць горад гэты ў рукі валадара Асірыі".


І ён спадзяваўся на ГОСПАДА, Бога Ізраіля, і пасьля яго не было падобнага да яго між усіх валадароў Юды, і перад ім не было такога.


«Гэтак скажыце Эзэкіі, валадару Юды, кажучы: “Няхай ня зводзіць цябе Бог твой, на Якога ты спадзяешся, кажучы: "Ня будзе аддадзены Ерусалім у рукі валадара Асірыі".


Гэта праўда, ГОСПАДЗЕ, што валадары Асірыі зьнішчылі народы і землі іхнія.


Бо з Ерусаліму выйдзе рэшта, і збаўленыя — з гары Сыён. Рэўнасьць ГОСПАДА Магуцьцяў зробіць гэта!


Вось, Я пашлю яму духа, і ён пачуе вестку, і вернецца ў зямлю сваю, і Я ўдару яго мячом у зямлі ягонай”».


Хто з усіх багоў народаў гэтых, якіх зрабілі закляцьцем бацькі мае, змог выратаваць народ свой ад рукі маёй? Як жа зможа Бог ваш выратаваць вас ад рукі маёй?


І гаварылі яны пра Бога Ерусаліму, як пра багоў народаў зямлі, выраб рук чалавечых.


І паслаў ГОСПАД анёла, і ён зьнішчыў мужных ваяроў, і правадыра, і табар валадара Асірыі. І ён вярнуўся з сорамам аблічча ў зямлю сваю. І ён прыйшоў у дом бога свайго, і тыя, што выйшлі з нутра ягонага, забілі там яго мячом.


І прыйшлі яны да Зэрубабэля і да галоваў [дамоў] баць­коў, і сказалі ім: «Будзем і мы будаваць з вамі, бо і мы, як і вы, шукаем Бога вашага і ахвяруем ахвяры Яму ад дзён Эсар-Гадона, валадара Асірыі, які прывёў нас сюды».


Узьніміце сьцяг на зямлі! Трубіце ў рог сярод народаў! Пасьвяціце супраць яго народы, склічце супраць яго валадарствы Арарат, Міньні і Ашкеназ! Пастаўце супраць яго гетмана, прывядзіце коней як саранчу калючую!


Бо скала іхняя не такая, як Скала нашая; але ворагі нашыя [будуць] судзьдзямі.