4 ЦАРСТВАЎ 15:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І рабіў ён слушнае ў вачах ГОСПАДА, усё, як рабіў Амазія, бацька ягоны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён рабіў спадобнае ў вачах Гасподніх ва ўсім так, як рабіў Амасій, бацька ягоны. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І рабіў ён тое, што добрым было ў вачах Госпада, паводле ўсяго, што рабіў бацька яго, Амазія. |
Меў ён шаснаццаць гадоў, калі стаў валадаром, і валадарыў у Ерусаліме пяцьдзясят два гады. Імя маці ягонай — Ехолія з Ерусаліму.
І рабіў ён слушнае ў вачах ГОСПАДА; паводле ўсяго, што рабіў Узія, бацька ягоны, ён рабіў.
Шаснаццаць гадоў [меў] Узія, калі пачаў валадарыць, і пяцьдзясят два гады валадарыў у Ерусаліме. А імя маці ягонай — Ехолія з Ерусаліму.