І я паставіў над скарбніцамі Шэлемію сьвятара і Цадока кніжніка, і Бэдаю з лявітаў, і пад руку іхнюю Ханана, сына Заккура, сына Маттаніі, бо іх лічылі вернымі. І да іх [належала] разьдзяляць [належнае] братам сваім.
4 ЦАРСТВАЎ 12:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І не правяралі людзей, якім давалі срэбра для выплаты работнікам, бо яны рабілі ўсё сумленна. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Срэбра за ахвяру па злачынстве і срэбра за ахвяру па грэху ня ўносілі ў дом Гасподні: сьвятарам яно належала. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але грошы, як ахвяру за праступак, і грошы, як ахвяру за грахі, не ўносілі ў святыню Госпада, бо яны належалі святарам. |
І я паставіў над скарбніцамі Шэлемію сьвятара і Цадока кніжніка, і Бэдаю з лявітаў, і пад руку іхнюю Ханана, сына Заккура, сына Маттаніі, бо іх лічылі вернымі. І да іх [належала] разьдзяляць [належнае] братам сваім.
І паложыць ён руку сваю на галаву ягоную, і заб’е яго на месцы, дзе забіваюцца ахвяры цэласпаленьня перад абліччам ГОСПАДА. Гэта ахвяра за грэх.
Пасьля паложыць руку на галаву ахвяры за грэх, і заб’е яе на месцы ахвяры цэласпаленьня.
Для ахвяры за грэх і для ахвяры аднагараджэньня закон адзін. Яна належыць сьвятару, які складаў гэтую ахвяру.
Усе дары сьвятыя, якія прыносяць сыны Ізраіля ГОСПАДУ, Я даю табе, і сынам тваім, і дочкам тваім з табою як пастанову вечную. Гэта вечны запавет солі перад абліччам ГОСПАДА для цябе і насеньня твайго з табою».