каб зьдзейсьніў ГОСПАД слова Сваё, якое гаварыў мне, кажучы: “Калі сыны твае будуць захоўваць шляхі свае і калі будуць хадзіць перад абліччам Маім у праўдзе ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй, ня будзе адкінуты нашчадак твой ад пасаду Ізраіля”.
3 ЦАРСТВАЎ 8:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер, ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, споўні слузе Твайму Давіду, бацьку майму, тое, што Ты прамовіў яму, кажучы: “Ня будзе забраны ў цябе чалавек ад аблічча Майго, які будзе сядзець на пасадзе Ізраіля, калі сыны твае будуць захоўваць шлях Мой, каб хадзіць перад абліччам Маім, як ты хадзіў перад абліччам Маім”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сёньня, Госпадзе, Божа Ізраілеў, выканай рабу Твайму Давіду, бацьку майму, тое, што казаў Ты яму, прамовіўшы: «ня мінецца ў цябе прад абліччам Маім той, хто сядзіць на троне Ізраілевым, калі толькі сыны твае будуць трымацца шляху свайго, ходзячы прад Мною так, як ты хадзіў прад Мною». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык цяпер, Госпадзе, Божа Ізраэля, споўні паслугачу Твайму Давіду, бацьку майму, тое, што абяцаў яму, кажучы: “Не будзе забраны ў цябе нашчадак з-прад аблічча Майго. Ён будзе сядзець на пасадзе Ізраэля, калі сыны твае будуць трымацца дарогі Маёй, каб хадзіць перада Мною, як ты хадзіў перад абліччам Маім”. |
каб зьдзейсьніў ГОСПАД слова Сваё, якое гаварыў мне, кажучы: “Калі сыны твае будуць захоўваць шляхі свае і калі будуць хадзіць перад абліччам Маім у праўдзе ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй, ня будзе адкінуты нашчадак твой ад пасаду Ізраіля”.
І любіў Салямон ГОСПАДА, ходзячы паводле пастановаў Давіда, бацькі свайго, але і ён складаў ахвяры і каджэньні на ўзгорках.
Ты споўніў слузе Твайму, Давіду, бацьку майму, тое, што прамовіў яму. Тое, што Ты прамовіў вуснамі Тваімі, сёньня Ты зьдзейсьніў рукою Тваёю.
І ты, Салямоне, сыне мой, ведай Бога, Айца твайго, і служы Яму з сэрцам шчырым і душою ахвотнаю, бо ГОСПАД дасьледуе ўсе сэрцы і разумее ўсе намеры думак. Калі будзеш шукаць Яго, ты знойдзеш Яго; а калі пакінеш Яго, Ён пакіне цябе назаўжды.
Якім чынам юнак захавае ў чыстасьці сьцежку сваю? [Калі] будзе захоўваць [яе] паводле слова Твайго.
І калі сыны твае будуць захоўваць запавет Мой і сьведчаньні Мае, якім Я буду навучаць іх, таксама сыны іхнія будуць вечна сядзець на пасадзе тваім».