А на тых ліштвах між прутамі — ільвы, валы і херувімы. А на прутах, над і пад ільвамі і валамі зроблены гірлянды, што вісяць.
3 ЦАРСТВАЎ 7:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Кожная падстава мела чатыры мядзяныя колы на мядзяных восях. А іхнія чатыры рагі мелі рамёны пад мыцельнікам. Рамёны гэтыя адлітыя былі з кожнага боку гірляндаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) каля кожнай падстаўкі па чатыры медныя колы і восі медныя. На чатырох кутах выступы накшталт плячэй, выступы літыя зьнізу, пад чараю, каля кожнага вянка. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І кожнае падножжа мела чатыры медныя колы на медных восях, і чатыры ножкі ў выглядзе круглых выступаў, адлітых пад купеллю насупраць кожнай гірлянды. |
А на тых ліштвах між прутамі — ільвы, валы і херувімы. А на прутах, над і пад ільвамі і валамі зроблены гірлянды, што вісяць.
Паміж рамёнамі меў ён адтуліну на вышыні локця, круглую, на паўтары локці. Вакол адтуліны былі таксама выявы, а ліштвы ейныя былі ня круглыя, але чатырохкутныя.
На чатырох рагах кожнае падставы былі чатыры рамёны, і рамёны былі адно цэлае з падставай.
Я глядзеў, і вось, пры боку херувімаў чатыры колы, па адным коле побач кожнага херувіма. Выгляд тых колаў — нібы бляск хрызаліту.
і шум крылаў [істотаў] жывых, якія біліся адно аб адно, і гук колаў разам з імі, і голас грымоту вялікага.