На галавіцах, якія былі на версе слупоў, зрабіў сплецівы з ланцужкоў мастацкай работы, сем сплеціваў на адной галавіцы, і сем на другой галавіцы.
3 ЦАРСТВАЎ 7:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І зрабіў яблыкі гранатовыя па два шэрагі кругом кожнага сплеціва вакол галавіцы на версе слупа. І такім самым спосабам аздобіў другі слуп. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так зрабіў ён слупы і два рады гранатавых яблыкаў вакол сеткі, каб пакрыць вянкі, якія наверсе слупоў; тое самае зрабіў і для другога вянка. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І зрабіў ён па два рады гранатавых яблыкаў кругом кожнага спляцення, каб пакрывалі капітэлі, якія былі наверсе, на слупах; такім жа чынам аздобіў і другую капітэль. |
На галавіцах, якія былі на версе слупоў, зрабіў сплецівы з ланцужкоў мастацкай работы, сем сплеціваў на адной галавіцы, і сем на другой галавіцы.
Галавіцы, якія [былі] на версе слупоў у прысенку, мелі выгляд лілеі ў чатыры локці [велічыні].
два слупы і круглыя галавіцы на версе тых двух слупоў, два сплеціва на прыкрыцьцё двух круглых галавіцаў на версе тых слупоў,
Васямнаццаць локцяў меў у вышыню адзін слуп, і галавіца ягоная была з медзі, а вышыня галавіцы была тры локці. Вакол галавіцы было сплеціва з яблыкамі гранату, усё з медзі. І другі слуп меў таксама сплеціва.
і два ланцужкі са шчырага золота, плеценымі зробіш іх, як зрабіў пас, і прымацуеш плеценыя ланцужкі да аправаў.