Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




3 ЦАРСТВАЎ 20:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І адказаў валадар Ізраіля, і сказаў: «Паводле слова твайго, гаспадару мой, валадар, і я — твой, і ўсё маё — тваё».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І адказваў цар Ізраільскі і сказаў: хай будзе паводле слова твайго, гаспадару мой цар: я і ўсё маё - тваё.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І цар Ізраэльскі адказаў: «Паводле слова твайго, гаспадару мой, цар, я твой, і ўсё маё— тваё».

Глядзіце раздзел



3 ЦАРСТВАЎ 20:4
10 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Шымэй валадару: «Добрае слова, якое прамовіў гаспадар мой, валадар. Так і зробіць слуга твой». І жыў Шымэй у Ерусаліме шмат дзён.


і сказаў яму: «Гэта кажа Бэн-Гадад. Срэбра тваё і золата тваё — маё, і жонкі твае і сыны твае найлепшыя — мае».


І вярнуліся тыя пасланцы, і сказалі: «Гэта кажа Бэн-Гадад. Вось, я паслаў да цябе, кажучы: "Срэбра тваё, і золата тваё, і жонак тваіх, і сыноў тваіх ты дасі мне".


І загадчык дому, і начальнікі гораду, і старшыні, і апекуны паслалі да Егу, кажучы: «Мы — слугі твае, і ўсё, што ты скажаш, зробім, і ня будзем нікога рабіць валадаром. Што добрае ў вачах тваіх, рабі».


А для тых, хто з вас застанецца, Я спашлю страх у сэрцы іхнія ў зямлі ворагаў іхніх. Будзе палохаць іх шум лістка, што ляціць, і будуць уцякаць, як ад мяча; і хоць ніхто ня будзе за імі гнацца, і будуць падаць.


будзеш служыць ворагам тваім, якіх ГОСПАД спашле на цябе, у голадзе і смазе, у голасьці і нястачы ўсяго, і яны павесяць ярмо жалезнае на карак твой, пакуль ня вынішчаць цябе.


І сказалі жыхары Ябэшу [Нахашу]: «Раніцай мы вый­дзем да вас, і вы зробіце з намі, што будзе добра ў вачах вашых».