3 ЦАРСТВАЎ 20:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і сказаў яму: «Гэта кажа Бэн-Гадад. Срэбра тваё і золата тваё — маё, і жонкі твае і сыны твае найлепшыя — мае». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сказаў яму: так кажа Вэнадад: срэбра тваё і золата тваё - мае, і жонкі твае і лепшыя сыны твае - мае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) сказаць: «Гэта кажа Бэнадад: “Срэбра тваё, і золата тваё — маё, і жонкі твае, і сыны твае найлепшыя — мае”». |
І апранулі яны рызьзё на сьцёгны свае і вяроўкі на шыі свае, і прыйшлі да валадара Ізраіля, і сказалі: «Слуга твой Бэн-Гадад кажа: “Захавай, прашу, душу маю”». А той сказаў: «Ці ён яшчэ жывы? Ён — брат мой».
І адказаў валадар Ізраіля, і сказаў: «Паводле слова твайго, гаспадару мой, валадар, і я — твой, і ўсё маё — тваё».
Вораг сказаў: “Буду гнацца, даганю, падзялю здабычу; насыціцца імі душа мая, выхаплю меч мой, схопіць іх рука мая”.