І прарок падняў парэшткі чалавека Божага, і ўсклаў іх на асла і прывёз яго назад у горад, і прыйшоў стары прарок, каб плакаць над ім і пахаваць яго.
3 ЦАРСТВАЎ 13:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І паклаў ён парэшткі ягоныя ў магіле сваёй, і плакаў над ім: «О, браце мой!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паклаў цела ягонае ў сваёй магільніцы і плакаў па ім: жаль мне, браце мой! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паклаў ён нябожчыка ў яго магіле, і плакаў над ім: «О мой браце!» |
І прарок падняў парэшткі чалавека Божага, і ўсклаў іх на асла і прывёз яго назад у горад, і прыйшоў стары прарок, каб плакаць над ім і пахаваць яго.
і будзе плакаць над ім увесь Ізраіль, і пахаваюць яго, бо толькі ён з [роду] Ерабаама ўвойдзе ў магілу, бо ў доме Ерабаама толькі ў ім знайшлося нешта добрае перад ГОСПАДАМ, Богам Ізраіля.
І сказаў [Ёсія]: «Што гэта за помнік, які я бачу?» І сказалі яму жыхары гораду: «Гэта магіла чалавека Божага, які прыйшоў з Юды і абвясьціў тое, што ты зрабіў з ахвярнікам у Бэтэлі».
Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД пра Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды: “Ня будуць галасіць па ім: “Аёй, браце мой! Аёй, сястра мая!” Ня будуць галасіць па ім: “Аёй, пане! Аёй, яснавяльможны!”