3 ЦАРСТВАЎ 1:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А мяне, слугу твайго, і сьвятара Цадока, і Бэнаю, сына Егаяды, і Салямона, слугу твайго, ён не паклікаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А мяне, раба твайго, і сьвятара Садока, і Ванэю, сына Ёдаевага, і Саламона, раба твайго, не запрасіў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А мяне, твайго паслугача, і святара Садока, і Банаю, сына Ёяды, і Саламона, паслугача твайго, ён не запрасіў. |
І сказаў валадар прароку Натану: «Вось, я жыву ў доме кедровым, а Каўчэг Божы знаходзіцца ў намёце».
І ён склаў у ахвяру мноства валоў, кормных цялят і авечак, і паклікаў усіх сыноў валадара, і Абіятара сьвятара, і Ёава, начальніка войска. А Салямона, слугу твайго, не паклікаў.
Ці ня сталася гэта з волі гаспадара майго, валадара, і чаму ты ня выявіў мне, слузе твайму, хто будзе сядзець на пасадзе гаспадара майго, валадара, пасьля яго?»
Але Цадок сьвятар, і Бэная, сын Егаяды, і Натан прарок, і Шымэй, і Рэй, і волаты Давіда не былі на баку Адоніі.
І паставіў валадар Бэнаю, сына Егаяды, начальнікам над войскам замест яго, а Цадока сьвятара паставіў валадар на месца Абіятара.