Але той не хацеў адступіцца [ад яго]. І Абнэр ударыў яго дзідаю ў жывот; і дзіда прайшла яго наскрозь, і ён упаў там, і памёр. І ўсе, хто праходзіў праз тое месца, дзе ўпаў Асаэль і памёр, спыняліся.
2 ЦАРСТВАЎ 2:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І перасьледавалі Ёаў і Абішай Абнэра. Сонца ўжо зайшло, і яны прыйшлі да ўзгорышча Амма, якое каля Гіі, пры дарозе ў пустыню Гібэонскую. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І перасьледавалі Ёаў і Авэса Авэніра. Сонца ўжо зайшло, калі яны прыйшлі да пагорка Ама, што насупраць Гіяха, на дарозе да пустыні Гаваонскай. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ёаб і Абісай пераследавалі Абнэра, які ўцякаў; сонца зайшло, і яны прыйшлі да ўзгор’я Ама, што на другім баку Гаяха, пры дарозе ў пустыню Габаонскую. |
Але той не хацеў адступіцца [ад яго]. І Абнэр ударыў яго дзідаю ў жывот; і дзіда прайшла яго наскрозь, і ён упаў там, і памёр. І ўсе, хто праходзіў праз тое месца, дзе ўпаў Асаэль і памёр, спыняліся.
І сабраліся сыны Бэн’яміна вакол Абнэра, і сталі як адна дружына, і затрымаліся на вяршыні ўзгорка.
І сталася пасьля гэтага, Давід разьбіў Філістынцаў і падпарадкаваў іх. І ўзяў Давід з рук Філістынцаў Мэтэг і ваколіцы.