І перасьледавалі Ёаў і Абішай Абнэра. Сонца ўжо зайшло, і яны прыйшлі да ўзгорышча Амма, якое каля Гіі, пры дарозе ў пустыню Гібэонскую.
2 ЦАРСТВАЎ 2:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Але той не хацеў адступіцца [ад яго]. І Абнэр ударыў яго дзідаю ў жывот; і дзіда прайшла яго наскрозь, і ён упаў там, і памёр. І ўсе, хто праходзіў праз тое месца, дзе ўпаў Асаэль і памёр, спыняліся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але той не захацеў адстаць. Тады Авэнір, павярнуўшы дзіду, ударыў яго ў жывот; дзіда прашыла яго наскрозь, і ён упаў там і памёр на месцы. Усе, хто праходзіў праз тую мясьціну, дзе ўпаў і памёр Асаіл, спыняліся. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Той не хацеў слухаць яго і не жадаў адступіцца. Тады Абнэр ударыў яго, павярнуўшы дзіду ў жываце, і дзіда прайшла яго наскрозь, і ён памёр там. І ўсе, якія праходзілі праз тое месца, дзе ўпаў Асаэль і памёр, затрымліваліся. |
І перасьледавалі Ёаў і Абішай Абнэра. Сонца ўжо зайшло, і яны прыйшлі да ўзгорышча Амма, якое каля Гіі, пры дарозе ў пустыню Гібэонскую.
І Амаса не заўважыў мяча ў другой руцэ Ёава, а [Ёаў] ударыў ім у жывот ягоны, і нутро ягонае вылілася на зямлю, і ўжо не паўтарыў [удару]. І той памёр. А Ёаў і брат ягоны Абішай перасьледавалі Шэву, сына Біхры.
І вярнуўся Абнэр у Хеўрон, а Ёаў адвёў яго ў сярэдзіну брамы, каб з ім таемна пагаварыць, і ўдарыў яго там [мячом] у жывот, і памёр [Абнэр] за кроў Асаэля, брата Ёава.
А Ёаў і Абішай, брат ягоны, забілі Абнэра за тое, што ён забіў Асаэля, брата іхняга, у Гібэоне ў час бою.
І ўвайшлі Рэхаў і Баана, брат ягоны, у сярэдзіну дома, [нібы] ўзяць пшаніцы; і ўдарылі [Ішбашэта] пад рэбры, і ўцяклі.
Валадар і ўсе людзі, якія былі з ім, вырушылі на Ерусалім супраць Евусэяў, жыхароў зямлі гэтай. А тыя сказалі Давіду, кажучы: «Ня ўвойдзеш ты сюды, бо выганяць цябе сьляпыя і кульгавыя». Гэта значыла: «Ня ўвойдзе сюды Давід».