2 ЦАРСТВАЎ 2:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў яму Абнэр: «Павярніся ўправа ці ўлева і схапі аднаго з юнакоў, і вазьмі сабе здабычу з яго». Але Асаэль не хацеў адступіцца ад яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў яму Авэнір: ухіліся направа або налева і выбяры сабе аднаго хлопца і вазьмі сабе ягоную зброю. Але Асаіл не захацеў адстаць ад яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык сказаў яму Абнэр: «Павярніся ўправа ці ўлева і схапі аднаго з юнакоў, і вазьмі сабе здабычу з яго». Але Асаэль не хацеў адступіцца ад яго. |
І зноў аглянуўся Абнэр, кажучы Асаэлю: «Адступіся ад мяне. Навошта маю прыбіць цябе да зямлі, і тады не змагу падняць аблічча маё перад Ёавам, братам тваім».
І зыйшоў на яго Дух ГОСПАДА, і ён пайшоў у Ашкелён, і забіў там трыццаць чалавек, зьняў з іх адзеньне і аддаў тым, якія разгадалі загадку. І, разгневаны вельмі, вярнуўся ў дом бацькі свайго.