2 ЦАРСТВАЎ 2:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І выйшаў Абнэр, сын Нэра, і слугі Ішбашэта, сына Саўла, з Маханаіму ў Гібэон. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І выйшаў Авэнір, сын Ніраў, і слугі Евастэя, сына Саўлавага, з Маханаіма ў Гаваон. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Абнэр, сын Нэра, і паслугачы Ісбаала, сына Саўла, з Маханаіма выйшлі ў Габаон. |
І сказалі Абсалом і ўсе Ізраільцяне: «Лепшая парада Хушая Аркейца, чым парада Ахітафэля». Бо ГОСПАД вырашыў ударэмніць добрую параду Ахітафэля, каб навёў ГОСПАД на Абсалома няшчасьце.
А Абнэр, сын Нэра, начальнік войска Саўла, узяў Ішбашэта, сына Саўла, і прывёў яго ў Маханаім,
У той дзень, калі выдаў ГОСПАД Амарэйцаў сынам Ізраіля, сказаў Егошуа ГОСПАДУ на вачах Ізраіля: «Стой, сонца, над Гібэонам, і ты, месяц, над далінай Аялона.
і моцна стрывожыўся, бо Гібэон быў горадам вялікім, як адзін з гарадоў валадарскіх, і большы за Гай, і ўсе яго жыхары былі волатамі.
«Прыйдзіце да мяне і дапамажыце мне, і паб’ем жыхароў Гібэону, бо яны заключылі мір з Егошуа і сынамі Ізраіля».
Калі зможа ён ваяваць са мною і пераможа мяне, мы будзем нявольнікамі вашымі. А калі я перамагу, і заб’ю яго, вы будзеце нявольнікамі і будзеце нам служыць».