А Давід узыходзіў на гару Аліўную, узыходзіў і плакаў, галава ягоная была закрытая, і ён ішоў босы. І ўвесь народ, які [быў] з ім, ішоў з закрытымі галовамі, і ўзыходзілі, і плакалі.
2 ЦАРСТВАЎ 19:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А валадар закрыў аблічча сваё, і галасіў валадар моцным голасам: «Сыне мой, Абсаломе! Абсаломе, сыне мой, сыне мой!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшоў Ёаў да цара ў дом і сказаў: ты ў сорам прывёў сёньня ўсіх слугаў тваіх, якія ўратавалі сёньня жыцьцё тваё і жыцьцё сыноў і дочак тваіх, і жыцьцё жонак і наложніц тваіх; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Ёаб, увайшоўшы да цара ў дом, сказаў: «Ты асароміў сёння аблічча ўсіх паслугачоў сваіх, якія збераглі жыццё тваё, і жыццё тваіх сыноў і тваіх дачок, і жыццё жонак тваіх, і жыццё наложніц тваіх. |
А Давід узыходзіў на гару Аліўную, узыходзіў і плакаў, галава ягоная была закрытая, і ён ішоў босы. І ўвесь народ, які [быў] з ім, ішоў з закрытымі галовамі, і ўзыходзілі, і плакалі.
І яны ўзялі Абсалома, і кінулі яго ў лесе ў вялікую яму, і накідалі на ім вельмі вялікую купу камянёў. А Ізраільцяне ўцяклі ў намёты свае.
Вы — браты мае, вы — костка мая і цела маё. Чаму вы марудзіце, каб вярнуць валадара?”
У той дзень уваходзіў народ у горад цішком, як уваходзяць людзі асаромленыя, якія ўцяклі з бітвы.
І ўвайшоў Ёаў да валадара ў дом, і сказаў: «Ты асароміў сёньня аблічча ўсіх слугаў тваіх, якія захавалі душу тваю і душы сыноў тваіх і дачок тваіх, і душы жонак тваіх і наложніцаў тваіх.
Я цяпер яшчэ слабы, хоць і памазаны на валадара, а гэтыя людзі, сыны Цэруі, мацнейшыя за мяне. Няхай адплаціць ГОСПАД злачынцы паводле ліхоты ягонай».
І Ты аддаў іх у рукі прыгнятальнікаў іхніх, і яны ўціскалі іх. І ў часе ўціску свайго яны клікалі да Цябе, і Ты чуў з неба і, паводле літасьці Тваёй вялікай, Ты даваў ім збаўцаў, і яны выратоўвалі іх ад рукі прыгнятальнікаў іхніх.
Паўстань, ГОСПАДЗЕ! Збаў мяне, Божа мой! Бо Ты даў ворагам маім па сківіцах, Ты скрышыў зубы бязбожнікаў.