І сказаў Ахімаац, сын Цадока: «Пабягу і паведамлю валадару, што ГОСПАД зьявіў яму суд, [вызваляючы] ад рукі ворагаў ягоных».
2 ЦАРСТВАЎ 18:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў яму Ёаў: «Ня будзеш ты ў гэты дзень дабравесьнікам, але паведаміш іншым разам. Сёньня ты ня будзеш дабравесьнікам, бо сын валадара забіты». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Ёаў сказаў яму: ня будзеш ты сёньня добрым весьнікам; абвесьціш іншым днём, а ня сёньня, бо памёр сын цара. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) На гэта сказаў яму Ёаб: «Не будзеш ты ў гэты дзень вестуном добрай весткі, але паведаміш іншым разам; бо сёння нядобрае прынясеш, таму што сын цара забіты». |
І сказаў Ахімаац, сын Цадока: «Пабягу і паведамлю валадару, што ГОСПАД зьявіў яму суд, [вызваляючы] ад рукі ворагаў ягоных».
І сказаў Ёаў Кушаніну: «Ідзі і паведамі валадару, што ты бачыў». І пакланіўся Кушанін Ёаву, і пабег.
І паведаміў вартаўнік: «Я бачу, што хада першага як бег Ахімааца, сына Цадока». І сказаў валадар: «Ён — чалавек добры, прыходзіць з добрай весткай».
І сказаў валадар: «Ці супакой у юнака Абсалома?» І сказаў Ахімаац: «Бачыў я вялікае замяшаньне, калі слуга валадара Ёаў пасылаў слугу твайго, але ня ведаю, што [было]».
І загадаў валадар Ёаву, Абішаю і Іттаю, кажучы: «Лагоднымі [будзьце] з юнаком Абсаломам». І ўвесь народ чуў загад валадара, [які быў дадзены] ўсім начальнікам адносна Абсалома.
І задрыжэў валадар, і пайшоў у верхняе памяшканьне брамы, і плакаў. А калі ішоў, гаварыў: «Сыне мой, Абсаломе! Абсаломе, сыне мой, сыне мой! Лепш бы я памёр, чым ты! Абсаломе, сыне мой, сыне мой!»