Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЦАРСТВАЎ 18:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

А ён сказаў Ёаву: «Нават калі б у далоні мае ты палажыў тысячу срэбнікаў, я ніколі не падняў бы рукі сваёй на сына валадара. Бо ў вушы нашыя валадар загадаў табе, Абішаю і Іттаю: “Захавайце мне юнака Абсалома”.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І адказваў той Ёаву: калі б паклалі на рукі мае і тысячу сікляў срэбра, і тады я не падняў бы рукі на царскага сына; бо ўголас нам цар загадваў табе і Авэсу і Этэю, кажучы: уберажэце мне хлопца Авэсалома;

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Ён адказаў Ёабу: «Нават калі б на рукі мае ты палажыў і тысячу срэбранікаў, я ніколі не падняў бы рукі сваёй на сына цара. Бо чулі мы, як цар загадаў табе, Абісаю і Этаю: “Кожны з вас павінен ахоўваць юнака Абсалома!”

Глядзіце раздзел



2 ЦАРСТВАЎ 18:12
3 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Ёаў чалавеку, які пра гэта паведаміў яму: «Калі ты бачыў яго, чаму ты не забіў яго на тым месцы? Я даў бы табе дзесяць срэбнікаў і адзін пояс».


І загадаў валадар Ёаву, Абішаю і Іттаю, кажучы: «Лагоднымі [будзьце] з юнаком Абсаломам». І ўвесь народ чуў загад валадара, [які быў дадзены] ўсім начальнікам адносна Абсалома.


І задрыжэў валадар, і пайшоў у верхняе памяшканьне брамы, і плакаў. А калі ішоў, гаварыў: «Сыне мой, Абсаломе! Абсаломе, сыне мой, сыне мой! Лепш бы я памёр, чым ты! Абсаломе, сыне мой, сыне мой!»