А сыны Амона ўбачылі, што Сірыйцы ўцяклі, і ўцяклі перад Абішаем, і ўвайшлі ў горад. І адыйшоў Ёаў ад сыноў Амона, і вярнуўся ў Ерусалім.
2 ЦАРСТВАЎ 10:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А Сірыйцы ўбачылі, што яны пабітыя Ізраільцянамі, і сабраліся разам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сірыйцы, бачачы, што яны разьбіты Ізраільцянамі, сабраліся разам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, сірыйцы, бачачы, што яны пабіты ізраэльцамі, сабраліся разам, |
А сыны Амона ўбачылі, што Сірыйцы ўцяклі, і ўцяклі перад Абішаем, і ўвайшлі ў горад. І адыйшоў Ёаў ад сыноў Амона, і вярнуўся ў Ерусалім.
І паслаў Гададэзэр, і прывёў Сірыйцаў, якія на другім баку ракі, і прыйшлі яны ў Хэлям. І Шабах, начальнік войска Гададэзэра, быў на чале іх.
І пабіў Давід Гададэзэра, сына Рэхова, валадара Цовы, калі той пайшоў, каб паставіць руку сваю над ракой Эўфрат.
тушылі сілу агню, уцякалі ад вострыва мяча, умацоўваліся ад слабасьці, ставаліся дужымі ў бітве, прымушалі ўцякаць табары чужынцаў,
І сталася, што Явін, валадар Хацору, пачуў пра гэта, і змовіўся з Ёвавам, валадаром Мадону, і з валадаром Шымрону, і з валадаром Ахшафу,
І сабраліся ўсе гэтыя валадары, і разлажыліся табарам у адным месцы каля водаў Мэрому, каб ваяваць супраць Ізраіля.