І сеў Салямон на пасадзе Давіда, бацькі свайго, і валадараньне ягонае вельмі ўмацавалася.
2 ЛЕТАПІСАЎ 6:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І споўніў ГОСПАД слова Сваё, якое прамовіў, і я стаў на месца Давіда, бацькі майго, і сеў на пасадзе Ізраіля, як сказаў ГОСПАД, і пабудаваў Дом для імя ГОСПАДА, Бога Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І стрымаў Гасподзь слова Сваё, якое сказаў: я ўступіў на месца Давіда, бацкі майго, і сеў на троне Ізраілевым, як сказаў Гасподзь, і пабудаваў дом імя Госпада Бога Ізраілевага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, выканаў затым Госпад прамову Сваю, якую сказаў, і я ўстаў па бацьку сваім, Давідзе, і сеў на пасадзе Ізраэля, як прадказаў Госпад, дый пабудаваў дом імю Госпада, Бога Ізраэля; |
І сеў Салямон на пасадзе Давіда, бацькі свайго, і валадараньне ягонае вельмі ўмацавалася.
І станецца, калі напоўняцца дні твае, каб ты пайшоў да бацькоў тваіх, Я падыму насеньне тваё пасьля цябе, якое будзе з сыноў тваіх, і ўмацую валадарства ягонае.
Цяпер, сыне мой, няхай будзе ГОСПАД з табою, і будзеш мець посьпех, і пабудуеш Дом ГОСПАДУ, Богу твайму, як Ён прамовіў пра цябе.
І з усіх сыноў маіх, бо шмат сыноў даў мне ГОСПАД, Ён выбраў Салямона, сына майго, каб ён сеў на пасадзе валадарства ГОСПАДА над Ізраілем.
Бо мы — прыхадні перад абліччам Тваім, як усе бацькі нашыя. Дні нашыя на зямлі, як цень, і няма трываласьці.
І сеў Салямон на пасад ГОСПАДА як валадар замест Давіда, бацькі свайго, і меў посьпех, і слухаў яго ўвесь Ізраіль.
І ўмацаваўся Салямон, сын Давіда, на валадарстве сваім; і ГОСПАД, Бог ягоны [быў] з ім, і ўзьвялічыў яго высока.
І я паставіў там Каўчэг, у якім запавет ГОСПАДА, які заключыў Ён з сынамі Ізраіля».
Толькі ты не пабудуеш Дом, але сын твой, які выйдзе са сьцёгнаў тваіх, ён пабудуе Дом для імя Майго”.